«Рок-байк» пікнік – свята пасярод ляснога гушчару


Ужо сёмы раз запар пад Асіповічамі збіраюцца байкеры з усёй краіны.

Напаўзакінутыя базы адпачынку, дзе з савецкіх часоў нічога не змянілася. Антураж, хутчэй, нагадвае дэкарацыі для камп’ютарнай гульні. Але нібыта ў чароўнай казцы цьмяны краявід ператвараецца ў баль-маскарад і адначасова ва ўтульны кэмпінг. Самі ўдзельнікі падкрэслена не называюць мерапрыемства фестывалем.

{movie}Лета ў «Аб’ектыве»: «Рок-байк» пікнік – свята пасярод ляснога гушчару |right|18105{/movie}

Стваральнік фэсту, уладальнік фірмы арганізавання святаў Канстанцін Дубінчык, ганарыцца, што зрабіў карысць роднаму гораду. Ён падкрэслівае, што асабліва не зарабляе на імпрэзе.

«Шмат хто кажа, што гэта найлепшае мерапрыемства, якое адбываецца ў Беларусі. Людзям патрэбна не толькі шоу, людзі хочуць яшчэ іншага. І гэта альтэрнатыва».

Асаблівы гонар – пляцоўка для маладых музыкаў. Сёлета на яе з’ехаліся з ўсёй Беларусі каля дваццаці камандаў.

Арганізатары і надалей хочуць захаваць фармат пікніка «для сваіх», развіваючы фестываль у бок якасці.

ДР, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары