«Двое ў тваім доме»: спектакль пра хатні арышт Уладзіміра Някляева


Твор паставіў польскі тэатр «Wybrzeże», аўтар спектаклю – расейскі драматург Алена Грэміна, якая свой тэкст напісала на аснове ўспамінаў Вольгі Някляевай – жонкі асуджанага.

Як распавяла Елена Грэміна, каб сабраць матэрыял, тэатральная группа спецыяльна наведала Менск і паразмаўляла з палітыкам, ягонай жонкай, супрацоўнікамі КДБ у адстаўцы.

Тэкст прысвечаны некалькім месяцам хатняга арышту. Сям’я Някляевых была пад 24-гадзінным наглядам двух працаўнікоў КДБ, якія занялі адзін з пакояў. Уварванне ў прыватнае жыццё ў невялікай кватэры, пераўтварэнне дому ў месца ўтрымання пад вартаю і пастаяннага нагляду з боку ўзброеных афіцэраў.

Рэжысёр спектаклю Рудальф Зёла.

Выступленні ў тэатры «Wybrzeże» у Гданьску адбудуцца ў сераду 27 жніўня і чацвер 28 жніўня а 19-ай.

Уладзімір Някляеў – былы кандыдат на прэзідэнта. 19 снежня 2010 года ў дзень выбараў яго збілі, кінулі ў турму, а затым Някляеў правёў некалькі месяцаў пад хатнім арыштам.

ЯБ, belsat.eu

Стужка навінаў