Пуцін – адзіны, каго ў Менску не прывіталі хлебам-соллю (фотафакт)


Сярод важных гасцей, якія сёння прыбылі ў Менск на перамовы аб сітуацыі на Данбасе, Пуцін быў адзіны, каму не паднеслі каравай.

Дзяўчаты ў беларускіх нацыянальных строях з хлебам-соллю прывіталі на лётнішчы ў Менску прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнку, кіраўніка Казахстану Нурсултана Назарбаева, кіраўніка дыпламатыі ЕЗ Кэтрын Эштан. Без каравая спаткалі толькі Уладзіміра Пуціна, які прыбыў у Менск апошні з высокіх гасцей, спазніўшыся на гадзіну. Не ўручылі яму таксама і букета. Прэм’ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч, сустракаючы лідара Расеі, толькі паціснуў яму руку.

Праўда, невядома, ці Пуціна гэтак адмыслова пакрыўдзілі, ці проста ўспрымаюць у Беларусі як гаспадара. Вядома, што з караваем сустракаюць толькі гасцей.

{movie}Прыбыццё Уладзіміра Пуціна ў Менск|right|18090{/movie}

У Менску 26 жніўня адбываецца спатканне лідараў Мытнага саюзу, прэзідэнта Украіны і прадстазнікоў ЕЗ, на якім яны абмяркуюць магчымасці ўрэгулявання ўкраінскага крызісу.

Максім Ярашэвіч, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары