Брытанскі пост-рок гурт «Maybeshewill» упершыню выступіць у Беларусі.


3 верасня ў клубе Re:Public адбудзецца канцэрт брытанскага гурту «Maybeshewill». На канцэрце ў Менску яны прэзентуюць свой новы альбом «FairYouth».

Гэты канцэрт з’яўляецца частаю вялікага туру, у межах якога гурт адыграе амаль што ў 60 гарадах. У канцэрце возьмуць удзел і беларускія музыкі з «Blackpaperplanes» (пост-рок / Менск) і «DetroitHills» (пост-рок / Наваполацк)

Кошты квіткоў: Br 230 тыс. – першыя 50 квіткоў (толькі ў ГЦ Купалаўскі) Br 250 тыс. – папярэдні продаж, Br 270 тыс. – у дзень канцэрта на ўваходзе, Br 300 тыс. – месца за столікам (толькі ў сетцы продажаў kvitki.by).

СК, belsat.eu

Стужка навінаў