Як Славянск жыў пад акупацыяй. «Белсат» знайшоў «народнага мэра», які хаваецца ў Беларусі


Уладзімір Паўленка заяўляе, што стаў «мэрам» Славянска выпадкова, пасля таго, як баевікі знялі з гэтай пасады Вячаслава Панамарова. І сябе, і іншых дзяржслужбоўцаў, што супрацоўнічалі з уладамі «ДНР» у Славянску, ён лічыць закладнікамі сітуацыі.

{movie}Як Славянск жыў пад акупацыяй. «Белсат» знайшоў «народнага мэра», які хаваецца ў Беларусі (поўная версія) |right|18084{/movie}

А 20:30 у эфіры «Белсату» глядзіце эксклюзіўнае інтэрвю нашых журналістаў з былым «народным мэрам».

З апошнім «народным мэрам» Славянска Паўленкам прарасейскія тэрарысты абышліся так, як у часы Другой сусветнай вайны гітлераўцы з калабарантамі: уначы яны патаемна пакінулі горад, а яго нават не папярэдзілі. Давялося яму таемнымі шляхамі ўцякаць са Славянска, пакуль туды не прыйшла Нацгвардыя Украіны.

Цяпер у Славянску ладзяць люстрацыю. Некалькіх асобаў, якіх падазраюць у супрацы з тэрарыстамі, арыштавалі і дапытваюць. Паўленка разумее, што ўкраінскія ўлады запатрабуюць яго экстрадыцыі. У Менску ён знаходзіцца з 22 жніўня. Спадзяецца, што «нейтральная» Беларусь яго не выдасць. Цяпер ён зарэгістраваўся як звычайны грамадзянін Украіны і хоча знайсці працу.

У інтэрвю «Белсату» Паўленка распавядае, як тэрарысты захапілі ўладу ў Славянску, як з’яўлялася ўсё больш магутная зброя і хто мог кіраваць рэактыўнымі ўстаноўкамі «Град».

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў