Парашэнка: Пагадненне аб асацыяцыі з ЕЗ Украіна ратыфікуе ў верасні


У Менску адбываюцца перамовы ў фармаце Мытны саюз-Еўразвяз-Украіна. Прэзідэнт Украіны спадзяецца, што вынікам спаткання стане мір ва Украіне.

«Калі нам сёння з вамі і нашымі калегамі ўдасца дасягнуць пагаднення, якое прынясе мір, гэта будзе знакавай падзеяй, і ў нашых двухбаковых адносінах таксама», – сказаў лідар Украіны Пятро Парашэнка, сустракаючыся з кіраўніком Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам.

{movie}Парашэнка прыбыў у Менск. Відэа БелТА|right|18085{/movie}

Прэзідэнт Украіны таксама выказаў меркаванне, што запланаваная ў Менску сустрэча будзе не адзінай – за ёй будуць і іншыя.

Парашэнка назваў фармат сустрэчы ў Менску ўнікальным, нагадаўшы, што акрамя лідараў дзяржаў Мытнага саюзу ў ёй удзельнічаюць высокія прадстаўнікі Еўразвязу. «Мне прыемна, што Менск стаў цэнтрам перамоваў у такім фармаце», – падкрэсліў ён.

{movie}Пуцін прыбыў у Менск|right|18087{/movie}

Прэзідэнт Украіны на сустрэчы з вярхоўным прадстаўніком ЕЗ па замежных справах Кэтрын Эштан выказаў упэўненасць, што Кіеў у верасні ратыфікуе Пагадненне аб асацыяцыі з Еўразвязам.

«Наша інтэграцыя ў ЕЗ – гэта наш цывілізацыйны выбар, які ніякім чынам не накіраваны супраць іншых нашых суседзяў. Наадварот – гэта станоўча паўплывае на ўзаемаадносіны з усімі суседзямі, у першую чаргу – у эканамічнай сферы», – падкрэсліў Парашэнка.

{movie}Эштан у Беларусі. Відэа БелТА|right|18086{/movie}

У беларускай сталіцы 26 жніўня пройдзе спатканне прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнкі, кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі, лідара Казахстану Нурсултана Назарбаева, кіраўніка Расеі Уладзіміра Пуціна ды прадстаўніка ЕЗ па пытаннях бяспекі і знешняй палітыкі Кэтрын Эштан, віцэ-прэзідэнта Еўракамісіі Гюнтэра Отынгера і камісара па пытаннях гандлю Карла дэ Хюхта.

МЯ, belsat.eu, паводле interfax.by

Глядзі таксама
Каментары