Дэсантнікі з Кастрамы і Іванава трапілі ў палон да украінцаў. Ужо даюць паказанні (відэа)


Міністэрства абароны Украіны апублікавала імёны, фота дзесяці захопленых расейскіх дэсантнікаў ды відэа допытаў.

{movie}Допыт Івана Мільчакова.|right|18080{/movie}

«Нам нічога не сказалі, мы суправаджалі калону з колавай і гусенічнай тэхнікаю. Мы проста ехалі па палях, уздоўж лясоў. Калі заехалі ў пасёлак, заўважылі танк з украінскім сцягам. Тады мы зразумелі… пачалі глядзець, дзе нашыя, і па нас пачалі страляць», – сказаў на допыце дэсантнік з Кастрамы Сяргей Смірноў.

Паводле яго ды іншых палонных, у Растоў іх перакінулі нібыта на вучэнні. Аднак іншы палонны, яфрэйтар Іван Мільчакоў, пісаў

у сацыяльных сетках, што «адпраўляюць на вайну, мачыць Майдан». Ён прызнаў, што гэта ён напісаў, але «хацеў выпендрыцца перад сябрамі», таму гэтак напісаў. «Па тэлевізары гавораць і чуткі ўвесь час ходзяць, што бандэраўцы – гэта зло, яны робяць што папала. А рушэнне – гэта добрыя», – сказаў Мільчакоў.

{movie}Допыт Івана Раманцава|right|18079{/movie}

«Калі маю баявую машыну абстралялі, я зразумеў, што гэта не вучэнні, што гэта не проста марш, і мне стала страшна. Я разумею, што нас скіравалі на вайну з тымі, з кім мы не павінны ваяваць», – гаворыць дэсантнік Іван Раманцаў ды вінаваціць ва ўсім расейскую прапаганду.

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў