У Каліфорніі адбыўся наймацнейшы за апошнія 25 гадоў землятрус


Стыхія на поўначы Каліфорніі прынесла вялізарныя разбурэнні. Губернатар штату ўвёў рэжым надзвычайнага становішча. Колькасць пацярпелых павялічылася да 172 асобаў.

Сіла падземных штуршкоў дасягала 6 балаў па шкале Рыхтэра, эпіцэнтр размяшчаўся ў ваколіцах горада Напа.

Землятрус прывёў да разрыву газаправоду, у горадзе гараць жылыя дамы. Каналізацыя Напа і некалькіх бліжэйшых населеных пунктаў знішчаная.

Улады штата пакуль не падлічылі страты, аднак паводле генеральнага дырэктара Цэнтра па назіранні за землятрусамі ў Каліфорніі Глена Помроя, яны будуць каласальнымі і па сціплых падліках складуць да 1 мільярда долараў.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў