Яшчэ адна магчымасць заявіць пра самастойнасць: 23-ія угодкі незалежнасці Беларусі


25 жніўня 1991 года Вярхоўны Савет БССР надаў «Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце БССР» статус канстытуцыйнага закона.

Прыняты пастановы аб забеспячэнні палітычнай і эканамічнай самастойнасці БССР, аб дэпартызацыі органаў дзяржаўнай улады і кіравання, аб прыпыненні дзейнасці КПБ – КПСС.

За дзень да гэтай падзеі, 24 жніўня, старшыня Вярхоўнага Савету БССР Мікалай Дземянцей падаў у адстаўку, першым кіраўніком незалежнай Беларусі стаў Станіслаў Шушкевіч, які да гэтага займаў пасаду намесніка старшыні.

Праз месяц, 19 верасня 1991 г., сесія Вярхоўнага Савета прыняла рашэнне называць БССР надалей Рэспубліка Беларусь, у скарочаных назвах – Беларусь. Таксама было прынята рашэнне аб наданні бел-чырвона-беламу сцягу і гербу «Пагоня» статусу дзяржаўных сімвалаў.

Згодна Дэкларацыі, Беларусь – «суверэнная дзяржава, якая ўсталявана на аснове ажыццяўлення беларускай нацыяй яе неад’емнага права на самавызначэнне, дзяржаўнасці беларускай мовы, вяршэнства народа ў вызначэнні свайго лёсу». Вышэйшай мэтай суверэнітэту прызнавалася забеспячэнне свабоднага развіцця і дабрабыту грамадзянаў. Носьбітам суверэнітэту краіны і адзінай крыніцай дзяржаўнай улады абвяшчаўся беларускі народ».

ДР, belsat.eu паводле wikipedia.org, charter97.org

Глядзі таксама
Каментары