Тэрарысты ў Данецку зладзілі «парад палонных» (фота)


У цэнтры Данецку прарасейскія баевікі правялі калоннаю захопленых у палон украінскіх жаўнераў. У палонных завязаныя рукі за спіною, а твары запэцканыя брудам.

Учора ў сеціве з’явіўся спіс украінскіх вайскоўцаў і некаторых цывільных асобаў, якія трапілі ў палон ці зніклі без вестак на Данбасе. У гэтым пераліку – 500 імёнаў.

Сёння Украіна адзначае Дзень Незалежнасці. У Кіеве адбыўся вайсковы парад ды святкаванне.

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў