«Яны былі на парадзе ў Беларусі, потым падпісалі кантракт і ваююць ва Украіне»


Байцы адэскага батальёну міліцыі «Шторм» на Данбасе ўступілі ў бой з дэсантнікамі з Пскова. Менавіта дэсантнікі пскоўскай дывізіі бралі ўдзел у парадзе ў Менску 3 ліпеня.

{movie}«Яны былі на парадзе ў Беларусі, потым падпісалі кантракт і ваююць ва Украіне»|right|18050{/movie}

Бой адбыўся ля пасёлку Георгіеўка, што пад Луганскам. «Hromadske.tv» паведамляе, што расейскія дэсантнікі напалі на два ўкраінскія блокпасты. Аднак украінскія вайскоўцы пры дапамозе артылерыі і авіяцыі адбілі атаку і пайшлі ў контрнаступ, захапілі дзве расейскія баявыя машыны дэсанту і падбілі адзін танк. У палон трапілі некалькі нападнікаў.

Жаўнеры ўкраінскага войска ў сюжэце «Hromadske.tv» дэманструюць кукарды дэсантнікаў пскоўскай дывізіі ды сцвярджаюць, што знайшлі дзённік расейскага жаўнера. «Яны былі на парадзе ў Беларусі, потым падпісалі ўсе кантракт. Яны разумеюць, што ваююць ва Украіне», – гаворыць адзін з украінскіх жаўнераў, што бараніў блокпост.

Пскоўскія дэсантнікі – гэта «зялёныя чалавечкі», што акупавалі Крым ды выцяснялі адтуль украінскае войска. У жніўні міністр абароны Расеі ўзнагародзіў дывізію ордэнам Суворава «за выкананне спецзадач у Крыме».

МЛ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары