Ангела Мэркель прыбыла ў Кіеў размаўляць пра Данбас


У цэнтры ўвагі падчас перамоваў канцлера Нямеччыны з кіраўніцтвам Украіны будзе цяперашняя сітуацыя на Данбасе і адносіны з Расеяй.

У суботу 23 жніўня канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель правядзе сустрэчы з прэзідэнтам Украіны Пятром Парашэнкам і прэм’ер-міністрам Арсеніем Яцэнюком. Акрамя таго, Мэркель пагутарыць з мэрамі Кіева, Данецку і Львова, а таксама прадстаўнікамі крымскіх татараў.

«У цэнтры ўвагі ўсіх гутарак будзе знаходзіцца цяперашняя сітуацыя ва Украіне і адносіны з Расеяй. Акрамя таго, гаворка будзе ісці аб канкрэтных магчымасцях падтрымання Украіны ў цяперашняй крызіснай сітуацыі», – паведаміла напярэдадні візіту нямецкае дыпламатычнае прадстаўніцтва.

Пасля перамоваў з прэзідэнтам чакаецца сумесная прэс-канферэнцыя.

Раней у Адміністрацыі прэзідэнта Украіны паведамлялі, што Кіеў прапрацоўвае магчымасць сустрэчы Ангелы Мэркель з мясцовымі ўладамі ўсходніх рэгіёнаў Украіны – з мэрамі, губернатарамі, з тымі, хто сёння вырашае эканамічныя, сацыяльныя пытанні Данбасу, займаецца дастаўкай гуманітарнай дапамогі, аднаўляе інфраструктуру.

МЯ, belsat.eu, паводле korrespondent.net

Стужка навінаў