Тэрарысты ў Луганску забілі ганаровага консула Літвы


Міністр замежных справаў Літвы Лінас Лінкявічус пацвердзіў гэтую інфармацыю. «З глыбокім смуткам толькі што даведаўся, што ганаровага консула Літвы ў Луганску выкралі і жорстка забілі тэрарысты», – напісаў ён у туітары.

Мікалай Зеленец быў грамадзянінам Украіны ды меў уласны бізнес у Луганску. Статус ганаровага консула Літвы ён атрымаў за ўнёсак ва Украінска-Літоўскія дачыненні.

Ганаровы консул вёў акаўнт у «Facebook», апошні запіс датуецца 19 ліпеня. За некалькі дзён да гэтага ён таксама змяшчаў фотаздымкі аскепкаў ад снарадаў

Прэзідэнт Літвы Даля Грыбаўскайце ў адмысловай заяве выказала спачуванні сям’і і блізкім забітага. Яна таксама падкрэсліла, што шакаваная навіною аб трагічнай гібелі Мікалая Зеленца.

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў