Як, гуляючы, можна перамагаць маскавітаў?


Вывучаць гісторыю сваёй краіны, гуляючы! Ужо неўзабаве рабіць гэта можна будзе дзякуючы новай настольнай гульні “1514”. Менавіта ў гэтым годзе нашыя продкі атрымалі найбольш важную вайсковую перамогу: ліцвіны разграмілі маскоўскае войска пад Воршаю. Як гэта было? Узнавіць тагачасны ландшафт Аршаншчыны, стварыць сімвалічных воінаў ды апісаць дзеянні, што прывялі да перамогі, паспрабавалі распрацоўнікі гульні – арт-студыя «PRAS».



{movie}Гуляючы, перамагаць маскавітаў!|right|18033{/movie}

МІКОЛА ТАМАШЭВІЧ, РАСПРАЦОЎНІК ГУЛЬНІ, АРТ-СТУДЫЯ «PRAS»:

“Фігуркі зробленыя па гістарычных нарысах. Як раней выглядалі вайскоўцы, усе гэтыя ўзбраенні, назовы гістарычныя таксама. Мы выкарыстоўвалі тэрміналогію тагачасную і ўвогуле вайсковую тэрміналогію ў картках”.

Пакуль стваральнікі дэманструюць толькі макет гульні. У дзень жа пяцісотгоддзя слаўнай перамогі адбудзецца прэзентацыя гульні ў кнігарні “Логвінаў”. Трапіць гульнявы набор і ў іншыя кніжныя крамы краіны. Самыя ж нецярплівыя ўжо цяпер могуць скласці перадзамову ў інтэрнэце, каб 8-га верасня за адным сталом разам з блізкімі і сябрамі больш даведацца пра гераічныя здзяйсненні продкаў ды адзначыць славутую перамогу над Маскоўскім княствам!

Вольга Старасціна, “Аб’ектыў”, belsat.eu

Стужка навінаў