Прэзідэнт Літвы загаварыла па-ўкраінску (відэа)


Кіраўніца Літвы Даля Грыбаўскайце ад імя літоўскага народу павіншавала ўкраінцаў з Днём Незалежнасці іх краіны, які будзе адзначацца 24 жніўня. На ўкраінскай мове прэзідэнт пажадала яднання, міру і рашучасці ў абраным шляху.

{movie}Прэзідэнт Літвы Даля Грыбаўскайце павіншавала ўкраінцаў на ўкраінскай мове|right|18024{/movie}

«Дваццаць тры гады таму Украіна ўсяму свету паказала, што сваю дзяржаву ўкраінцы ствараюць самі. Абараняць сваю свабоду, сваю дзяржаву – гэта абавязак кожнага чалавека. Літва заваявала сваю свабоду чвэрць стагоддзя таму. Нам дапамагло аб’яднанне нашага народу і жаданне не пусціць чужую сілу кіраваць на нашай зямлі. Вы, украінцы, таксама абралі еўрапейскі шлях і штодня змагаецеся за права жыць у дэмакратычнай і незалежнай краіне», – сказала Даля Грыбаўскайце.

Сваю прамову прэзідэнт Літвы закончыла словамі: «Слава Украіне!».

Максім Ярашэвіч, belsat.eu

Стужка навінаў