У беларускай інтэрнэт-краме прадаюць сцягі ДНР і «Наваросіі»


«Дапамагчы байцам Наваросіі ўзяць Кіеў, Варшаву і Берлін» заклікаў сёння рэкламны банер у расейскай сацыяльнай сетцы «УКантакце». Клікнуўшы на банер, карыстальнікі пераходзілі на сайт інтэрнэт-крамы «Easyprint.by», дзе ім прапаноўвалі купіць сцягі тэрарыстычных арганізацыяў – ДНР і «Наваросіі» – за Br 199 тыс. кожны.

Сайт «By24.org» падаў, што адзін з менчукоў напісаў на прадаўцоў тэрарыстычнай сімволікі заяву ў міліцыю. Там абяцалі разабрацца згодна з дзейным заканадаўствам ды паінфармамавалі КДБ.

Найбуйнейшая беларуская інтэрнэт-крама «Oz.by» пасля абурэння карыстальнікаў зняла з продажу кнігі пра тэрарыста Стралкова-Гіркіна і расейскі Крым. Кнігі «Оборона Донбасса. Игорь Стрелков – ужас бандеровской хунты» і «Крым навеки с Россией. Историко-правовое обоснование воссоединения республики Крым и города Севастополь с Российской Федерацией» пачалі прадаваць на сайце некалькі дзён таму.

Максім Ярашэвіч, belsat.eu

Стужка навінаў