Ролік з чырвона-зялёнымі сцягамі за навучанне па-беларуску


У Магілёве стварылі відэаролік, каб прыцягнуць дзетак у беларускамоўны клас школы № 1.



Дагэтуль адзінай школьніцай у абласным цэнтры, якая вучылася па-беларуску, была Ялінка Салаўёва. Чатыры пачатковыя класы яна скончыла ў школьным кнігасховішчы, якое прыстасавалі пад залу для заняткаў. Сёлета яна мае пайсці ў 5-ты клас. Калі ж не знойдзецца больш ахвотных вучыцца на роднай мове, беларускамоўны клас не паўстане і Ялінка будзе змушаная далучыцца да школьнікаў, што вучацца па-расейску.

{movie}Ролік, каб заахвоціць дзетак у беларускамоўны клас|right|18020{/movie}

Адзін са спосабаў, які прыдумалі бацькі Ялінкі, каб заахвоціць да беларускамоўнага навучання – відэаролік. Праўда, у ім некалькі разоў з’яўляюцца афіцыйныя чырвона-зялёныя сцягі, пад якімі акурат і адбываецца жорсткая русіфікацыя Беларусі.

Максім Ярашэвіч, belsat.eu

Стужка навінаў