Гурт «Океан Ельзи» з салістам Вячаславам Вакарчуком дасць канцэрт у зоне баявых дзеянняў. Пра гэта паведаміў дарадца прэзідэнта Украіны Юрый Бірукоў на сваёй старонцы ў «Facebook’у».
Музыкі выступяць перад байцамі 79-й брыгады. Пасля закрытай сустрэчы гурт рушыць у Львоў, дзе адыграе канцэрт з нагоды Дня незалежнасці.
Пасля выступаў у вызваленных гарадах Данбасу дэпутат Дзяржаўнае думы Яўген Фёдараў прапанаваў пазбавіць лідара «Машины времени» ўсіх узнагародаў «за прапаганду антырасейскай палітыкі і супрацу з фашыстамі». У верасні музыка плануе даць дабрачынны канцэрт у Маскве на падтрыманне ўкраінскіх уцекачоў.
ДР, belsat.eu