Што знайшлі ў захопленай на Данбасе расейскай БМД-2 (Фота)


Расейская бронемашына БМД-2, якую ўкраінскія вайскоўцы захапілі ў Луганскай вобласці, належала дэсантнікам з Пскова.

Чальцоў 1-й парашутна-дэсантнай роты Пскоўскай паветрана-дэсантнай дывізіі захапілі падчас бою ля паселішча Георгіеўка. Фотаздымкі захопленай бронемашыны ў сацыяльныя сеткі выклаў ваенны журналіст Раман Бочкала. На ёй, паводле яго, быў усталяваны кулямёт, на якім было пазначана імя кулямётчыка – радавы Сурначоў. Ягонае прозвішча фігуруе і ў журнале вячэрняга правярання. Там значацца таксама імёны іншых байцоў расейскай арміі, якія, трэба меркаваць, ваююць ва Украіне.

Журналіст лічыць, што гэтыя звесткі неабходна перадаць міжнародным арганізацыям і амбасадарам еўрапейскіх дзяржаваў як доказ расейскага ваеннага ўварвання ва Украіну.

АК, belsat.eu, паводле unian.net

Стужка навінаў