Віцэ-спікер Еўрапарламенту прапанаваў выключыць расейскі рубель з абароту


Выключыць расейскі рубель з міжнароднага фінансавага абароту прапанаваў віцэ-спікер Еўрапарламенту, Рышард Чарнэцкі (Ryszard Czarnecki).

Спадар Чарнэцкі — адзін з 14 віцэ-спікераў Еўрапарламенту (абраны на гэтую пасаду сёлета ў ліпені). Ён паходзіць з Польшчы, дзе належыць да кансерватыўнай партыі «Закон і справядлівасць» (Prawo i Sprawiedliwość), якую ўзначальвае брат загінулага прэзідэнта Ярослаў Качыньскі (Jarosław Kaczyński). Учора віцэ-спікер даў кароткую прэс-канферэнцыю ў польскім Сейме, дзе выказаў новыя прапановы адносна санкцыяў Еўразвязу супраць Расеі. «Расейскі рубель павінен перастаць быць канверсоўнаю валютай», — сказаў Рышард Чарнэцкі.

Чытайце таксама: Санкцыі супраць Расеі пачалі дзеяць

Паводле палітыка, спекуляцыі пры дапамозе расейскай валюты пагражаюць сусветным фінансавым рынкам. Ён дадаў, што стратэгія выключэння рубля ўжо прайшла тэставанне, калі «Visa» і «Mastercard» адмовілі кліентам у Расеі, і мела ашаламляльны эфект. Навіну хутка распаўсюдзіла праўрадавае расейскае інфармацыйнае агенцтва «РИА Новости».

Чытайце таксама: Як Расея «даіла» Еўразвяз: жыццё перад санкцыямі і пасля іх

Чытайце таксама: Уладзімір Пуцін забараніў увоз у Расею прадуктаў з Еўразвязу, ЗША, Канады, Японіі і Аўстраліі

АК, belsat.eu, паводле sejm.gov.pl

Глядзі таксама
Каментары