Буйства колераў: выстава Андрэя Cтурэйкі ў Горадні


Ад мінімалістычных бела-шэрых адценняў да выбуху колераў. Улюбёная прастора аматараў прыгожага з Горадні – галерэя “Крыга” – пацешыла новаю выставаю. Нарадзінец Віцебшчыны і жыхар Горадні Андрэй Стурэйка назваў сукупнасць сваіх працаў “Дарогі, якія мы абіраем самі”.

{movie}Агляд падзеяў культуры|right|18004{/movie}

Андрэй Стурэйка, мастак: «Гэта дэкаратыўны жывапіс, фармальная кампазіцыя – беспрадметная. Каб глядач сам падумаў над працамі, над колерамі – чаму такі колер і такія плоскасці».

Пабачыць, куды ж вядуць дарогі спадара Стурэйкі, можна да другога верасня.

Іншыя тэмы: У Пекіне адкрыўся музей трохмерных карцінаў. Гурт «Адзіс Абеба» даў канцэрт у дзень народзінаў саліста. Вулічныя артысты Нью-Ёрку выйшлі на пратэст супраць дыскрымінацыі. Дэйвід Сушэ адмовіўся выконваць ролю Эркюля Пуаро ў стужках, знятых не паводле Агаты Крысці.

Марына Вашкевіч, belsat.eu

Стужка навінаў