Магніты салідарнасці ў падтрымку Украіны пачалі рабіць беларусы


Аўтар ідэі – прафесійны скульптар. Кожны магніт – ручная праца, робіцца адмыслова, а не на друкарскім станку.

У бліжэйшы час плануюць выпуск дадатковых варыянтаў сувеніраў, кашулі, аксесуары для аўтамабіляў, а таксама стварыць сайт і старонкі ў сацыяльных сетках, кажа грамадскі дзеяч Андрэй Кім.

«Мы пастаянна думаем, як падтрымаць Украіну. Вось гэта мне здаецца атрымалася выдатна. Замовы на магніты прыходзяць хутчэй, чым паспяваем адказваць на лісты», – кажа актывіст.

Адзін магніт з «Пагоняй» і «Трызубам» каштуе 45 тысяч. Палова прыбытку пойдзе на падтрымку Украіны. Замовы на магніты можна рабіць праз электронны адрас ukrainabelarus@gmail.com. Аўтары праекту таксама запрашаюць да супрацы.

Чытайце таксама: Вучым мову разам: сшыткі ды магніты для школьнікаў

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў