Кошты на паліва ўзраслі. Ці будуць пратэставаць беларусы?


З сённяшняга дня цэны на паліва зноў папаўзлі ўгару. Канцэрн «Белнафтахім» абвясціў пра другое ў гэтым годзе змяненне коштаў на запраўках. Цэны ўзрастуць у сярэднім на 4,5 %.

Бензін АІ-95 з сённешняга дня каштуе Br 10 400, АІ-92 – Br 9 500-9 700, дызпаліва абыдзецца ў Br 10 500-10 700 рублёў.

«Белнафтахім» паведаміў, што «перагляд цэн ажыццявілі ў мэтах кампенсацыі змены курсу беларускага рубля адносна замежных валютаў».

{movie}Кошты на паліва ўзраслі. Ці будуць пратэставаць беларусы? |right|17985{/movie}

З пачатку года кошты на паліва выраслі прыкладна на 10%. Курс долара ЗША – на 9%. Эксперты зазаначаюць, што паліва і надалей будзе даражаць.

У мінулым годзе кошты на паліва падымаліся 5 разоў, у 2012 – было 4 падаражанні, а ў 2011 – ажно 11.

Аднак раптоўных скачкоў няма. А такая тактыка – нязначнага, але досыць частага падвышэнне коштаў на паліва – не выклікае вострай незадаволенасці грамадства. Падаражэнне на 5-10% стала ўжо звыклай справай.

Вольга Чайчыц, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары