Інструмент плямёнаў, які заваяваў свет. У Партугаліі пачаўся фестываль дыджэрыду


Гэты даўгі інструмент, традыцыйны для аўстралійскіх абарыгенаў, заваяваў палову зямнога шару і нават дачакаўся фестывалю імя сябе. Меламаны з Іспаніі, Францыі, Аўстраліі, Японіі ды іншых краінаў сабраліся ў Партугаліі, каб пайграць і паслухаць дыджэрыду. З інструментам усе эксперыментуюць на свой лад. Француз Зален Дэлярбрэ змешвае гук дыджэрыду з бітбоксам.

{movie}Інструмент плямёнаў, які заваяваў свет. У Партугаліі пачаўся фестываль дыджэрыду |right|17984{/movie}

Музыка Зален Дэлярбрэ адзначыў: «Бітбокс – гэта спосаб атрымання музыкі пры дапамозе выключна рота. Гэта падобна на тое, як выходзіць музыка з дыджэрыду, таму можна сумяшчаць гэтыя тэхнікі. Гэта прыносіць у мелодыю дынаміку і рытм. Так што можна граць на дыджэрыду хоць на вуліцы».

Дарэчы, што і робяць нашыя беларускія аматары дыджэрыду з Гомля, пра якіх мы распавядалі раней.

Адна з «фішак» партугальскай імпрэзы – дастаткова камеральная атмасфера. Цягам 12 гадоў – столькі часу праходзіць фестываль – сталыя ўдзельнікі пасябравалі. Сёлета, як і звычайна, у мястэчка Эштомбар на поўдні Партугаліі на фестываль з’ехаліся каля трох тысячаў чалавек.

Іншыя тэмы: у новай стужцы Андрэя Кудзіненкі зняўся поўны склад гурта «Noise MC». Паліна Рэспубліка дала канцэрт на прыступках гарадзенскай галерэі «Крыга». У Буэнас-Айрэсе праходзіць чэмпіянат па танга.

Марына Вашкевіч, belsat.eu

Стужка навінаў