Найлепшы падарунак на 60-годдзе Лукашэнкі


Што пажадалі б жыхары Гомля на юбілей кіраўніка Беларусі?

У Гомлі рэгіянальныя актывісты незалежнага прафсаюзу працаўнікоў радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП) пачалі збор сродкаў «да 20-годдзя аднаасобнага праўлення і да 60-годдзя чалавека, які трошкі вышэй за Бога».

У спецыяльна аформленую скрынку можна кідаць толькі 50-рублёвыя купюры, паведамляе БелаПАН.

«Пяцьдзесят рублёў – гэта купюра, якую нельга размяняць, таму збіраем сродкі менавіта такога наміналу. Наша мэта – сабраць поўную скрынку і падлічыць потым, што можна купіць за грошы, якія лічацца ў нас скрынкамі або кілаграмамі», – пракаментаваў кіраўнік рэгіянальнага аддзялення прафсаюзу РЭП Віктар Казлоў.

{movie} Найлепшы падарунак на 60-годдзе Лукашэнкі|right|17983{/movie}

«Белсат» жа запытаўся жыхароў Гомля, што яны б пажадалі альбо падарылі кіраўніку Беларусі на ягоны юбілей.

Паводле пашпартных звестак, Аляксандр Лукашэнка нарадзіўся 30 жніўня 1954 года ў пасёлку Копысь Аршанскага раёну Віцебскай вобласці. У сярэдзіне 2009 года Лукашэнка заявіў, што нарадзіўся не 30, а 31 жніўня, як і ягоны сын Мікалай.

МЯ, belsat.eu

Стужка навінаў