Назад у СССР: расейскім дзецям растлумачаць, хто сябар, а хто вораг


Дэпутаты ад КПРФ рыхтуюць шэраг законапраектаў, накіраваных на развіццё патрыятызму сярод моладзі. Парламентарыі хочуць вярнуць у навучальную праграму ўрокі палітінфармацыі.

Мяркуецца, што заняткі будуць праводзіць два разы на тыдзень, а па сканчэнні курсу будуць правяраць палітычную граматнасць на іспытах.

Камуністы маюць і шэраг іншых прапановаў: адрадзіць моладзева-палітычныя арганізацыі кшталту піянерскай, паказваць вучням савецкія фільмы і вазіць іх «па патрыятычным месцах», а таксама ўвесці абавязковае вайсковае рыхтаванне ў сярэдніх і старэйшых класах, дзе вучняў навучаць карыстацца зброяй, піша «Независимая газета» са спасылкаю на свае крыніцы.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў