Як беларусы святкуюць яблычны Спас? (дадалося відэа)


Гэтым святам завяршаецца цыкл летніх сельскагаспадарчых работ. У цэрквах вернікі асвячаюць плады новага ўраджаю — яблыкі, грушы, слівы.

Сёння адно з галоўных праваслаўных святаў – Божае Перамяненне, якое ў народзе называюць яблычным Спасам.

{movie}Як беларусы святкуюць яблычны Спас? |right|17986{/movie}

Паводле Пісання, у гэты дзень Ісус Хрыстос гутарыў з прарокамі Майсеем і Іллём пра надыходзячую ахвяру на Галгофе.

Народная легенда гаворыць, што ў дзень яблычнага Спасу Бог адорвае душы ўсіх памерлых дзяцей райскімі яблыкамі.

У народзе Спас лічылі днём адлёту буслоў у вырай. Адлёт буслоў перад Спасам сведчыў пра раннюю марозную зіму і цяплейшую вясну; калі адлёт быў пасля Спаса — восень цёплая, зіма позняя, а вясна халодная.

Зараз у праваслаўных вернікаў Успенскі пост (14-28 жніўня). У апошні дзень адзначаецца Спачын Найсвяцейшай Багародзіцы.

А 29 жніўня святкуюць апошні, трэці Спас, які мае розныя назвы: хлебны Спас, арэхавы Спас, Спас на палатне.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў