Лячэнне дэпрэсіі метадам Андрэя Кудзіненкі


Рэжысёр нашумелых стужак “Акупацыя. Містэрыі” і “Масакра” зняў новы фільм. Некамерцыйны праект завецца “НardReboot”, што можна перакласці як “Жорсткая перазагрузка”. Кіно стала спосабам перамагчы творчы застой ды дэпрэсію ў сяброў Андрэя Кудзіненкі, музыкаў з расейскага гурту “Noize MC”.

{movie}Кіно-перазагрузка |right|17979{/movie}

АНДРЭЙ КУДЗІНЕНКА, РЭЖЫСЁР:
“У мяне была ідэя, я хацеў зрабіць адзін фільм. І кажу, што можна яго сумясціць з нашымі планамі, паехаць проста ў беларускі лес, паспрачацца, паканфліктаваць, амаль без сцэнара, і штосьці зняць”.

Знімалі па-партызанску: у беларускай глыбінцы Кудзіненка проста прыдумаў для сваіх герояў містычную гісторыю і даў ім паэксперыментаваць. Пад наглядам аб’ектываў.

АНДРЭЙ КУДЗІНЕНКА, РЭЖЫСЁР:
“У нас было 10 дзён, не было ні грошай, ні сцэнару, і вось што атрымалася”.

Прэм’ера фільму прайшла таксама па-партызанску: проста ў падляскай вёсцы Біндзюга, на польска-беларускім памежжы. Але гэта толькі пачатак.

ЯНУШ ГАЎРЫЛЮК, АРГАНІЗАТАР ФЕСТЫВАЛЮ «BULBAMOVIE»:
“Я арганізоўваю фестываль беларускага кіно ў Варшаве, “Bulbamovie”, супрацоўнічаю з Андрэем, і калі была такая нагода, каб зрабіць пленэрны паказ на прыродзе, то чаму не?”

Зразумела, партызанская стужка не прэтэндуе на шырокую вядомасць. Але калі можна палепшыць сабе настрой, заадно зняўшы неблагое беларускае кіно, то чаму не?

Марцін Ярскі, “Аб’ектыў”

Глядзі таксама
Каментары