У Беларусі не хапае часовых прытулкаў для пацярпелых ад хатняга гвалту


У Менску адчынілася чарговая падобная ўстанова. Працуе сховішча дзень і ноч, але трапіць туды здымачнай групе не ўдалося. Месца Шэлтару трымаюць у сакрэце дзеля бяспекі тых, хто ў ім хаваецца.

{movie}Часовая абарона |right|17967{/movie}

У Беларусі існуе ўсяго чатыры такія прытулкі. Гэты адчыніла міжнароднае грамадскае аб’яднанне “Гендарныя перспектывы”. Выглядае ён як трохпакаёвая кватэра, у якой ёсць усё неабходнае для жыцця трох жанчын з дзецьмі. У Шэлтары яны могуць заставацца цягам аднаго–трох месяцаў. Пацярпелым дапамагаюць псіхолаг, юрыст і адмыслоўца ў сацыяльнай працы. Праца вядзецца з імі як у перыяд пражывання ў прытулку, гэтак і пасля. Акрамя гэтага, арганізацыя пакрывае экстраныя выдаткі на ежу, лекі і рэчы першае неабходнасці.

Аналіз зваротаў на “гарачую лінію” арганізацыі паказаў, што праблема хатняга ґвалту ў Беларусі стаіць востра. У 95-ці % выпадкаў ахвярамі становяцца жанчыны сярэдняга ўзросту. Большая частка з іх замужам, 20 % – у разжэнстве. Амаль усе з дзецьмі. У 86-ці выпадках агрэсары – гэта мужчыны. Амаль палова з іх – сужэнцы пацярпелых, 13 % – сужэнцы былыя.

Калі вы ці вашыя блізкія сталіся ахвярамі хатняга гвалту, ня трэба чакаць, пакуль гэта здарыцца яшчэ раз. Звярніцеся да адмыслоўцаў, якія гатовыя вас падтрымаць. Тэлефон – 8-801-100-8-801.

Алег Ражкоў, “Белсат”

Глядзі таксама
Каментары