У Магілёве ўзарвуць школу


Будынак магілёўскай школы №8 узарвуць 20 жніўня. Мэр Магілёва Уладзімер Цумароў загадаў паінфармаваць пра гэта, тых, хто жыве ў зоне зносу.

«Аддзел унутраных павінен арганізаваць ачапленне. У сераду будзем праводзіць мэтанакіраваны выбух. …Раздробленая цэгла пойдзе на падсыпку вуліц прыватнага сектару», – заявіў на паседжанні кіраўнік Магілёўскага гарвыканкаму Уладзімер Цумароў, – перадае «Радыё Магілёў».

Як узарвалі прамысловую трубу пад Менскам.

Чытай таксама: Сёлета спынілі працу 87 школ, большасць – беларускамоўныя

ЮВ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары