«Metal Crowd»: «Гэта проста канцлагер нейкі!»


На буйным метал-фестывалі ў Рэчыцы не прадавалі піва і пужалі АМАПам.

Чорная, толькі чорная вопратка і доўгія, вельмі доўгія валасы. Ужо каторы год фестываль у Рэчыцы для беларускіх металістаў, калі можна гэтак сказаць, – святое.

Гэдлайнеры прыехалі з Польшчы – гурт «Hate» грае black- i death-мэтал. Каманду «Butterfly Temple» называюць першымі на расейскай фолк-метал-сцэне. З беларусаў былі «Litvintroll», «Infestum», «Crowblack».

{movie}«Metal Crowd»: «Гэта проста канцлагер нейкі!» |right|17965{/movie}

Цягу аматараў музыкі пацяжэй да поўнае свабоды абмяжоўвалі правілы, якія падыходзілі хутчэй да дзіцячага ранішніка, чым да мэтал-фестывалю. Заўвагі да арганізатараў фестывалю былі тыя самыя і ў беларусаў, і ў замежнікаў, якіх здзівіў наш квас:

Наведнік імпрэзы (Беларусь):

«Піва хацелася б каб тут прадавалася».

Наведнік імпрэзы (Італія):

«Я набыў шклянку такой… вадкасці. Гэта не было піва, я падумаў – што гэта? Я запытаў у дзяўчын у бары пра піва, яны сказалі, што няма. Гэта дзіўна для метал-фестывалю».

Аматараў металу здзівіла і тое, што іх не падпускалі блізка да сцэны – маўляў, буяніць пачнуць. Апроч таго, намётавае мястэчка было платнае, вадкасць – нават ваду – туды прыносіць забаранілі. А тых, хто расклаў намёт побач, проста ў лесе, пужалі зачысткаю АМАПу… Усіх, хто падаваў адзнакі не поўнай цвярозасці, выводзілі з тэрыторыі комплексу, дзе праходзіў фестываль.

Наведнік імпрэзы (Беларусь):

«Як у канцлагеры: прыйшоў, паспаў, прачнуўся і ўсё».

Нягледзячы на такія змяшаныя ўражанні ад фестывалю, налета беларусы туды ўсё ж прыедуць, бо альтэрнатывы гэткае буйное імпрэзе ў нас няма.

Іншыя тэмы: у Менску адзначылі гадавіну смерці Віктара Цоя. У парку Горкага адсвяткавалі Дзень незалежнасці Індыі. Прэмію Ганса Крыст’яна Андэрсэна ўручылі правакацыйнаму пісьменніку Салману Рушдзі.

Марына Вашкевіч, belsat.eu

Стужка навінаў