“Energica Ego” паводле заяўленых характарыстык здольны выдаваць 136 конскіх сілаў ды разганяцца да сотні за тры секунды.
Для аматараў не толькі паслухаць, але і пакатацца на інавацыях увесну выпусцяць моцны спорт-байк ад італьянскай кампаніі CRP Group.Вага электратранспарту – 258 кілаграмаў, з якіх 80 – гэта батарэі, на якіх байк здольны праехаць 160 кіламетраў. Час поўнага ладавання акумулятараў зойме тры гадзіны, аднак адмысловая сістэма чатырохфазавага падключэння да электрасеткі здольная папоўніць моц на 85 % за ўсяго паўгадзіны.
Інавацыйнымі таксама ёсць электрарухавік з масленым ахалоджаннем і сістэма чатырохканальнага тармажэння, якая дазволіць вяртаць частку энергіі. Планаваны кошт навінкі ў базавай камплектацыі – 34 тысячы долараў.
{movie}Dевайс: Інавацыйны электрабайк рыхтуюць да выпуску ў Італіі |right|17964{/movie}
Іншыя тэмы:
Даследчыкі з Сан-Дыега стварылі адмысловы чуйнік у выглядзе часовага татуявання, які здольны адначасна сачыць за інтэнсіўнасцю спартовай актыўнасці і вырабляць электрычнасць з вашага поту.
«Разумны шлем» з празрыстым дысплэем, які пакажа мапу вандроўкі ды відэа з камеры задняга агляду.
Водны ровар здольны плысці ў адваротным кірунку і разганяцца ажно да 15 кіламетраў за гадзіну.
Wargaming – стваральніца вядомых «Танкаў» – падзялілася першымі падрабязнасцямі наконт новага прадукту пад назваю World of Warships: «порт»-аналаг танкавага гаража, дзе гульцы змогуць выбраць свой карабель з амерыканскага ці японскага флатоў і мадэрнізаваць яго.
КС, belsat.eu