СБУ перахапіла размову тэрарыстаў, у якой тыя абмяркоўваюць абстрэл мірных грамадзянаў


«Так ужо рабілі, гэта вайна», – сказаў «Воўк», намеснік начальніка штабу «міністэрства дзяржаўнай бяспекі ДНР».

Прэс-служба СБУ паведаміла пра перахоп размоваў тэрарыстаў, якія абстралялі паселішча Сцяпное 15 жніўня.

{movie}Доказы абстрэлу баевікамі паселішча Сцяпное|right|17963{/movie}

Аўдыёзапіс сведчыць пра тое, што абстрэл мірных жыхароў з сістэмы «Град» ажыццявілі тэрарысты. У апублікаваных перамовах баевікі таксама абмяркоўваюць магчымасць перакласці адказнасць на ўкраінскіх сілавікоў.

Паводле інфармацыі ведамства, удзельнікі размовы – Воўк (намеснік начальніка штабу «міністэрства дзяржаўнай бяспекі ДНР») і Корса (наводчык сістэмы «Град»).

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў