Намеснік міністра абароны «ДНР»: «Нас няма. Усё гэта - матрыца»


Інтэрвю, якое адкажа вам на пытанне: хто гэтыя вар’яты, што за гінуць «Данецкую народную рэспубліку»?

Спецыяльны карэспандэнт расейскага выдання «Новая газета» сустрэўся з намеснікам міністра абароны «ДНР» Фёдарам Бярэзінам у адной з нешматлікіх кавярняў у Данецку, што працуюць нягледзячы на каменданцкую гадзіну. У «Гавана Банана» кожны вечар адпачываюць узброеныя дээнэраўцы і члены г. зв. ураду «ДНР». Яны палюбілі гэтую кавярню за выяву Чэ Гевары і сцяг Кубы на шыльдзе.

Фёдар Бярэзін прыязджае сюды на таніраванам бусіку ў суправаджэнні аўтаматчыкаў.

«Новая газета»: Фёдар Дзмітрыевіч, Пракаментуйце адстаўку Стралкова-Гіркіна.

Фёдар Бярэзін: Не буду пра гэта нічога казаць. Звярніцеся да Барадая (былы кіраўнік ураду «ДНР» – belsat.eu), я ж не Барадай.

«НГ»: Так Ігар Іванавіч сышоў у адстаўку?

ФБ: Я не даю каментароў па гэтым пытанні. Па любому іншаму – давайце.

«НГ»: Вы будзеце яго замяшчаць?

ФБ: Вы што, смеяцеся? Я занадта маленькі чалавек у гэтай матрыцы.

«НГ»: Інтэрнэт-СМІ пісалі, быццам бы ён паранены.

ФБ: Лухта. Інтэрнэт – гэта вялікая памыйная яма, вы што, не ведаеце? Верыць можна толькі ўласным вачам, што сам бачыш, і то з вялікім сумневам. Усё можа апынуцца збоем у праграме, памылкай у матрыцы, разумееце – нулямі і адзінкамі.

«НГ»: Не разумею, Фёдар Дзмітрыевіч. Вы ўжо другі раз пра матрыцу кажаце.

ФБ: А вы пра яе не ведаеце?

«НГ»: Пра фільм?

ФБ: Ну пра фільм, дапусцім. Ідэя якая? Усе мы не існуем, а з’яўляемся праграмамі. Вы самі не разумееце, ці што? Вось вы аловак шукаеце – ён толькі што быў перад носам, а цяпер няма. Абшукалі ўвесь дом. А потым – раз! – За вухам ляжыць. Але яго ж не было за вухам. Вось гэта матрыца, збой праграмы. Праграміст умяшаўся, упіхнуў аловак назад, ну каб вы не хваляваліся, і вы далей як бы жывяце.

«НГ»: Добра, дапусцім. Але калі вы апошні раз бачылі Ігара Іванавіча (Ігара Гіркінаbelsat.eu)? Яго даўно на людзях не было відаць.

ФБ: Чаму ён павінен людзям паказвацца?

«НГ»: Вы б патэлефанавалі яму. А то, хто ведае…

ФБ: Вось яшчэ. Я не буду нікому тэлефанаваць.

«НГ»: Ну, як хочаце.

ФБ: Можа быць, і няма ніякага Ігара Іванавіча на самай справе.

«НГ»: У сэнсе – няма?

ФБ: Я ж кажу – можа, усё гэта матрыца, і ўсе мы як праграмы, напісаныя загадзя кімсьці?

«НГ»: Данецкая народная рэспубліка таксама не існуе?

ФБ: Ну што вы так адразу. Я вам пра маштабы Сусвету.

«НГ»: Вы столькі сілаў уклалі ў ДНР, а яна не існуе?

ФБ: Данецкая народная рэспубліка будзе існаваць. Збой праграмы нашай яшчэ не адбыўся, яшчэ ранавата для нас. Вы бачыце як украінскі ўрад бамбіць. Чаму гэта робіцца? Бо адчай там, у іх тэрміны.

«НГ»: Якія тэрміны?

ФБ: Ну тэрміны, разумееш? Ўнутранае напружанне расце. Вось-вось абрынецца ўся ўкраінская сістэма, іх уласная матрыца. Таму ім трэба хутчэй гэта рабіць, хутчэй уціхамірыць тут усё, каб сказаць (Захаду – «НГ»): «Усё ў нас добра, давайце нам грошы». …Нам трэба яшчэ крыху пратрымацца. Ваяваць нават не трэба, галоўнае сядзець у засадзе і чакаць.

«НГ»: Але ўкраінская армія наступае, пакуль вы сядзіце.

ФБ: Таму што, паглядзіце, усё навокал сядзяць, п’юць піва, ніхто не хоча ваяваць.

«НГ»: Вы пра сваіх байцоў?

ФБ: Ды я не пра іх цяпер кажу. Кажу пра тых, якія на канапах зараз па хатах сядзяць. Пра грамадзянскіх, якія не хочуць абараняць сваю краіну. Вось сёння загінулі зусім нявінныя людзі, я на ўласныя вочы бачыў: кравішча, украінскія войскі страляюць па горадзе, а людзі гінуць, таму што данецкія мужыкі не ідуць абараняць радзіму …

{movie}Прапагандысцкі ролік пра Фёдара Бярэзіна|right|17962{/movie}

«НГ»: Якую радзіму, Фёдар Дзмітрыевіч?

ФБ: Сваю радзіму. Мы тут нарадзіліся, я тут нарадзіўся, у Данецку. Мы вядзем нацыянальна-вызваленчую вайну рускага народу. Рускага народу!

«НГ»: Дык дзе ваша радзіма?

ФБ: Мая радзіма… Матрыца – мая радзіма! Што вы мяне збіваеце?

«НГ»: Мне цікава, што вы называеце радзімай.

ФБ: Ну возьмем прыкладна межы Савецкага Саюза – будзе нічога так. Прыкладна.

«НГ»: Фёдар Дзмітрыевіч, навошта вы ваюеце?

ФБ: У першую чаргу я патрыёт сваёй ​​краіны, разумееце? У мяне ёсць свае культурныя, так бы мовіць, прыярытэты і гэтак далей. Калі мяне загналі ў кут і прымушаюць, альбо памерці, альбо прыняць незразумелыя стандарты, то я, прабачце, прыму бой. А там відаць будзе. Не сорамна будзе хаця б, хай нават мы яго прайграем.

«НГ»: Але вы тут пры чым? Вы ж кнігі пісалі, фантастыку, турбарэалізм (накірунак у расейскай фантастычнай літаратуры – belsat.eu).

ФБ: А я б хацеў стварыць інтэрнацыянал, хачу зрабіць тут Іспанію 1936! Каб усё прагрэсіўныя краіны нам дапамагалі, і мы далі разам бой гэтай контры! Гэта значыць заходняй інтэрвенцыі. Так і будзе, паверце.

Цалкам інтэрвю чытайце тут.

ЮВ, паводле «Новая газета»

Стужка навінаў