Частка гуманітарнага канвою рушыла ў бок Украіны (відэа)


Першыя 16 цяжкавікоў наблізіліся да кантрольна-прапускных пунктаў на расейска-ўкраінскай мяжы. Чакаецца, што на КПП прыедуць назіральнікі АБСЕ. Раней прадстаўнікі Чырвонага Крыжа агледзелі частку грузу і сцвердзілі, што ў «Камазах» сапраўды гуманітарная дапамога.

{movie}Частка гуманітарнага канвою рушыла ў бок Украіны |right|17958{/movie}

У суботу урад Украіны абапіраючыся на інфармацыю Чырвонага Крыжа пастанавіў прызнаць гэты груз гуманітарнаю дапамогаю. Аднак на тэрыторыю Украіны ён можа трапіць толькі пасля адпаведнага кантролю.

У цяжкавіках маюць знаходзіцца 12 найменняў тавараў вагаю амаль у 2 тыс. т. Гэта крупы, цукар, дзіцячая харчаванне, медыкаменты, пітная вада, спальнікі і генератары.

Калона белых «Камазах» выехала з Маскоўскай вобласці 12 жніўня. Праз некалькі дзён журналістам удалося спраўдзіць, што знаходзіцца ў цяжкавіках. Аказалася, што шмат Камазаў былі пустыя ці напаўпустыя. Акрамя гуманітарнага канвою, на мяжу з Украінаю прыбыла яшчэ адна калона расейскіх вайскоўцаў.

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў