{movie}”Хворыя захады” – архіўны матэрыял “Аб’ектыву”|right|17948{/movie}
Абразаць рогі трэба дзеля таго, каб малочныя каровы не траўмавалі адна адну на пашы, – практыка не новая і распаўсюджаная ўва ўсім свеце. Праўда, звычайна гэта робіцца не ў спёку, калі ёсць небяспека запалення, і не ў такім узросце жывёлы. Праз спёку шмат жывёлінаў захварэла, а раны ад рагоў загнаіліся.
Абразаць рогі жывёле маюць і ў іншых абласцях краіны. Зрабіць скаціну бязрогаю пастанавілі па ўсім Менскім раёне. Прычым, каму карціць памучыць кароў, не ведаюць нават працаўнікі фермы ды ківаюць на вышэйшыя інстанцыі. Маўляў, быў загад, а мы паспяшаліся выканаць.
МЛ, belsat.eu