Мясніковіч пагражае кампраматам «партнёрам па Мытным саюзе»


Кіраўнік Ураду Беларусі сцвярджае, што «нядобрасумленныя партнёры па Мытным саюзе» завозяць з Кітая аўтамабільныя пакрышкі, у выніку страты цярпіць «Белшына».

«Пра гэта я маю намер гаварыць найбліжэйшым часам з маймі калегамі — кіраўнікамі ўрадаў краін Еўразійскага эканамічнага саюза на сустрэчы ў Ерэване, — заявіў Міхаіл Мясніковіч. — Мы гатовыя падаць адпаведныя відэаролікі, дзе цудоўна бачна, як ажыццяўляецца з парушэннем міжнародных правілаў мытнае афармленне грузаў і, такім чынам, на рынак СНД трапляе прадукцыя з парушэннямі».

Паводле Мясніковіча, гэта – найгрубейшыя адхіленні ад дасягнутых дамоўленасцяў і міжнародных правілаў. У выніку на рынак Расеі і Казахстану трапляе прадукцыя, што не прайшла адпаведным чынам размытненне.

Кантрафактныя шыны ў асноўным паступаюць з Кітая праз пасрэднікаў-імпарцёраў. Гэта стварае няроўныя ўмовы канкурэнцыі. Такія дзеянні наносяць сурёзныя эканамічныя страты мясцовым вытворцам, ствараючы нядобрасумленным партнёрам канкурэнтную перавагу неканкурэнтным спосабам, падкрэсліў кіраўнік урада.

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў