Баевікі ўцякаюць з «ДНР»


Прарасейскія тэрарысты пераапранаюцца ў цывільную вопратку, падрабляюць пашпарты і пад выглядам уцекачоў спрабуюць пакінуць зону правядзення антытэрарыстычнай аперацыі.

Пра гэта падчас сённяшняга брыфінгу заявіў прэс-сакратар інфармацыйна-аналітычнага цэнтру пры Савеце нацыянальнай бяспекі і абароны Андрэй Лысенка.

На адным з блок пастоў Данеччыны былі затрыманыя 13 мужчынаў ва ўзросце ад 20 да 45 гадоў, якія падазраюцца ў тэрарыстычнай дзейнасці. Падазраваныя былі схопленыя дзякуючы інфармацыі мясцовага насельніцтва, – паведамляе «Рravda.com.ua».

«Сярод затрыманых – палявы камандзір луганскай тэрарыстычнай групоўкі», – адзначыў Лысенка.

У Данецку і Горлаўцы баевікі спрабуюць праводзіць прымусовую мабілізацыю. З Енакіева збягаюць чачэнскія найміты. А ў Луганску з некаторых адміністратыўных будынкаў здымаюць сцягі «ЛНР»,- заявіў Андрэй Лысенка. Аднак горад усцяж знаходзіцца ў блакадзе.

16-08-2

Чытай таксама: Блакада Луганску: чэргі за хлебам і вадой

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў