За апошніх некалькі месяцаў родныя і сябры Яўгена Васьковіча некалькі разоў спрабавалі рознымі шляхамі перадаць яму кнігі. Але ўсё марна.

«Кнігі для вывучэння англійскай мовы і раман Джорджа Орўэла «1984» прыйшлі назад з пазнакаю «недазволеныя ўкладанні», – перадае словы маці палітвязня прэс-служба БХД.

Яўген Васьковіч цікавіцца гісторыяй Беларусі, Вялікага Княства Літоўскага, журналістыкай, палітычнымі навукамі, а таксама хацеў бы працягваць вывучаць англійскую мову.

Хлопец атрымаў 7 гадоў зняволення па гэтак званай «справе анархістаў» — яго пакаралі за спробу

падпалу будынку Бабруйскага КДБ. Васьковіч перабывае за кратамі ўжо амаль чатыры гады.

ЮВ, паводле bchd.info