Сёння нашыя заходнія суседзі адзначалі Свята польскага войска – у гадавіну бітвы пад Варшаваю, якая скончылася перамогаю над бальшавікамі ў 1920 годзе.
Спачатку над галовамі тых, хто сабраўся ў цэнтры Варшавы, праляцела вайсковая авіяцыя. Парад працягнулі аддзелы пяхоты і наземная вайсковая тэхніка. Было таксама нямала экзэмпляраў гістарычнага ўзбраення. У парадзе ўзялі ўдзел каля 1200 вайскоўцаў і 120 адзінак тэхнікі.
«Мы хочам міру, хочам добрых стасункаў з усімі суседзямі, у тым ліку і з Расеяй, але таксама мы хочам пачувацца бяспечна. Мы мусім быць гатовыя да абароны Польшчы», — сказаў у святочным выступе прэзідэнт Польшчы Браніслаў Камароўскі.
{movie}У Польшчы на парадзе было больш вайсковай тэхнікі, чым у папярэднія гады |right|17935{/movie}
Дагэтуль самы буйны парад адбыўся ў Польшчы ў 2008 годзе. У ім бралі ўдзел болей за 1200 жаўнераў.
АК, belsat.eu, паводле tvn24.pl