Ці мае сэнс ратаваць аўтатапельца?


Ад паводак, што за гэтае лета сталі звыклаю справаю для менчукоў, пацярпела вялікая колькасць аўтамабіляў. Цяпер ўладальнікі машынаў-тапельцаў шукаюць магчымасці кампенсаваць страты.

{movie}Ці мае сэнс ратаваць аўтатапельца?|right|17934{/movie}

У першую чаргу ў аўтамабілях-тапельцах ломіцца электраабсталяванне. Вада выклікае карозію металу, і машына хутка пачынае іржавець. Скарачаецца рэсурс падшыпнікаў, шарніраў вуглавых хуткасцяў, шаравых апораў. Каб затопленае аўта прывесці ў працоўны стан, неабходна разабраць да вінціка ўсе дэталі, прачысціць, змазаць і замяніць усё тое, што немагчыма аднавіць.

Часам гэта каштуе даражэй, чым новае аўта. На думку адмыслоўцаў, крытычным пунктам затаплення машыны лічыцца ніжняя частка пярэдняй панэлі. Калі вада паднялася вышэй, аднаўляць аўтамабіль не мае сэнсу.

Выплаты за падтопленыя аўты атрымаюць толькі тыя, хто мае дамову з «аўтакаска», але такую страхоўку набываюць, як правіла, уладальнікі дарагіх машын. Астатнім жа застаецца адрасаваць прэтэнзіі да ведамстваў, адказным за стан менскай ліўнёўкі, і – аплачваць рамонт з уласнай кішэні.

Хутчэй за ўсё менчукі будуць старацца прадаць свае падтопленыя аўтамабілі. Вонкава пабачыць прыкметы затопленасці не заўсёды удаецца, таму пры набыцці машыны «з рук» лепш браць з сабою адмыслоўца.

Вольга Чайчыц, belsat.eu

Стужка навінаў