Чым займаліся беларусы ў Ноч гонгаў?


«Белсат» пабываў на калектыўнай медытацыі, якая адбывалася ў межах Ночы гонгаў на хутары Шаблі.

Калі гучыць гонг, утвараецца прастора, у якой няма паўзаў і інтэрвалаў, якая запоўнена вібрацыямі. Падчас так званага купання гонгам людзі кладуцца на спіну і адчуваюць, як гукі пранізваюць усю нервовую сістэму, адбываецца масаж гукам.

Гонг-сесію праводзіў літоўскі майстар, гукааператар міжнароднага класу Андрэй Сутугінас. Паводле яго, калі б людзі маглі чуць у шырэйшым дыяпазоне, яны б увесь час чулі гукі, бо цішыні не існуе.

АК, belsat.eu

Стужка навінаў