Беларускімі рэнтгенамі ловяць злачынцаў у ЗША


Якія прадметы чалавек спрабуе пранесці ўнутры сябе, можна ўбачыць пры дапамозе рэнтгенаўскіх здымкаў.

Сістэма персанальнага дагляду дазваляе выявіць любыя віды зброі, забароненыя прадметы, каштоўнасці, а таксама наркотыкі. Як зазначыў прадстаўнік прадпрыемства-вытворцы рэнтгенаўскага прыстасавання Канстанцін Сосенка, адзін з распаўсюджаных спосабаў перавозу наркотыкаў – у страўніку чалавека, які можа змясціць да двух кіляў капсулаў.

Сістэма выкарыстоўвае рэнтгенаўскае выпраменьванне. Паводле Канстанціна Сосенкі, радыяцыйная нагрузка пры вобшуку з яе выкарыстаннем роўная дзвюм хвілінам палёту на пасажырскім самалёце, які здзяйсняе трансатлантычны рэйс.

Цяпер беларускія сістэмы ўсталяваныя і паспяхова працуюць у ЗША, Еўропе, Афрыцы, Кітаі. У Менску прыстасаванні дэманстравалі на выставе навукова-тэхнічных сродкаў, якія выкарыстоўваюцца пры ахове мяжы ды для супрацьдзеяння злачынствам у гэтай сферы. Гэтую выставу зладзілі на Міжнароднай памежнай канферэнцыі, у якой удзельнічаюць прадстаўнікі 15 еўрапейскіх краінаў.

belsat.eu

Стужка навінаў