Расея – самая сварлівая краіна на свеце


Аўстралійскі «Інстытут эканомікі і міру» склаў спіс самых міралюбівых краінаў свету. Расея апынулася ў дзясятцы самых канфліктных дзяржаваў планеты.

Сярод самых канфліктных краінаў свету апынулася наша ўсходняя суседка Расея, а таксама Паўднёвы Судан, Ірак, Самалі, Рэспубліка Судан, Дэмакратычная рэспубліка Конга, Цэнтральнаафрыканская рэспубліка, Пакістан, КНДР і Нігерыя. Аўтары даследавання адзначаюць, што ў гэтых краінах назіраецца вялікая колькасць тэрактаў і ізашкальвае ўзровень злачыннасці.

На думку экспертаў «The Institute for Economics and Peace» са 162 краін свету, якія трапілі ў «Глабальны індэкс міралюбнасці», усяго 11 не ўдзельнічаюць ні ў адным канфлікце як на сваёй тэрыторыі, так і на тэрыторыі іншай краіны.

Самыя спакойныя краіны на Зямлі: Швейцарыя, Японія, Катар, Уругвай, Маўрыкій, Чылі, Батсвана, Коста-Рыка, В’етнам, Панама і Бразілія.

Як эксперты, з кожным годам колькасць краін, якія прымаюць удзел у ваенных дзеяннях, расце.

ЮВ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары