Еўропа рыхтуе асабістую сустрэчу Пуціна і Парашэнкі


Перамовы маюць адбыцца з удзелам кіраўніка Еўракамісіі Жузэ Мануэла Барозу.

Пра гэта ў сваім «Twitter’ы» напісаў карэспандэнт «The Wall Street Journal» Лорэнс Норман.

Zrzut ekranu 2014-08-15 o 10.37.56

«Барозу і ЕЗ правядуць «кансультацыі» з Пуціным і Парашэнкам аб газе, гандлёвых пытаннях. Мне сказалі, што запланаваныя наўпроставыя трохбаковыя перамовы», – напісаў журналіст, не спасылаючыся на крыніцу інфармацыі.

Учора позна вечарам кіраўнік Расеі Уладзімір Пуцін і старшыня Еўракамісіі Жузэ Мануэл Барозу размаўлялі па тэлефоне. «Палітыкі абмеркавалі адносіны Расеі і ЕЗ у кантэксце падпісання Кіевам угоды аб асацыяцыі з Еўразвязам і дамовіліся працягнуць размову падчас асабістай сустрэчы», – паведамляе прэс-служба расейскага прэзідэнта.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў