Данбаскія атаманы сышлі ў адстаўку


Кіраўнік тэрарыстычнай арганізацыі «ЛНР» Валерый Болатаў і г. зв. міністр абароны «ДНР» Ігар Гіркін адмовіліся ад сваіх пасадаў.

Крэсла Валерыя Болатава цяпер будзе займаць «міністр абароны ЛНР» Ігар Платніцкі. Як паведамляе расейскае выданне «Вести» са спасылкай на свае крыніцы ва ўрадзе «ЛНР», экс-кіраўнік «Луганскай народнай рэспублікі» быў паранены і вымушаны сыйсці ў адстаўку. Варта адзначыць, што дагэтуль ні расейскія, ні ўкраінскія СМІ не паведамлялі пра удзел Валерыя Болатава ў баях.

{movie}У чаканні дапамогі |right|17930{/movie}

Услед за луганскім тэрарыстам у адстаўку падаўся і «міністр абароны ДНР» Ігар Гіркін (Стралкоў). Прэс-служба баевикоў паведаміла, што Гіркін перайшоў на іншае месца працы.

Як вядома, у сераду расейскія СМІ паведамілі пра цяжкае раненне экс-міністра абароны Гіркіна.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў