Сёлета Міністэрства адукацыі зачыніла дзясяткі школ, у якіх дзеці вучыліся па-беларуску.
У зачыненых школах навучаліся ад 10 да 40 чалавек. Большасць установаў была беларускамоўная. Міністр адукацыі Сяргей Маскевіч назваў іх неэфектыўнымі.
Ён паведаміў сёння на прэс-канферэнцыі, што ўзамен адчыняюцца чатыры школы агулам на 3 тысячы вучняў: дзве ў Менску і па адной – у Берасці і Горадні. Паводле яго, у іх таксама могуць навучаць па-беларуску, але за гэта мусяць выступіць бацькі. Гэта значыць, што ім давядзецца выканаць адмысловую працэдуру – сабраць подпісы за адкрыццё беларускамоўных класаў.
АК, belsat.eu, паводле БелаПАН