Пуцін сакрэтна выступіў у Крыму


Зварот расейскага прэзідэнта да палітычнай эліты Расеі не трансляваў ні адзін з тэлевізійных каналаў, паведамляе «Эхо Москвы».

«Эхо» адзначае, што Пуцін паабяцаў дапамогу Расеі, каб спыніць крывавы хаос ва Украіне.

І заявіў, што ў Крыму будуць створаны асобныя ўзброеныя сілы, піша news.liga.ua.

На развіццё новага абароннага комплексу расейскі лідар гатовы вылучыць 20 трыльёнаў рублёў. Прэзідэнт Расеі дадаў, што гаворка ідзе аб стварэнні такіх наступальных і абарончых сістэм, якімі не валодаюць іншыя краіны, піша tvrain.ru.

Пуцін ажыццяўляе двухдзённы візіт у Крым. Гэта другая паездка кіраўніка Крамля пасля анексіі паўвостраву.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў