У адказ на эмбарга ў Літве і Латвіі... зніжаюць кошты


Харчовыя санкцыі Расеі супраць дзяржаваў Еўразвязу, ЗША ды іншых наймацней удараць па суседках РФ, што маюць з ёй наладжаныя гандлёвыя сувязі. У краінах Балтыі шукаюць спосабаў нейтралізаваць наступствы расейскага эмбарга.

{movie}У адказ на эмбарга ў Літве і Латвіі… зніжаюць кошты|right|17905{/movie}

Урад Латвіі вырашыў знізіць падаткі для пацярпелых прадпрыемстваў. На засваенне новых экспартавых рынкаў яны займеюць падтрыманне на 5 млн еўраў. У выніку расейскага эмбарга эканоміка Латвіі можа згубіць каля 55 млн еўраў, палову з гэтай сумы не далічыцца малочная прамысловасць. Нягледзячы на страты, доля харчовага экспарту не такая вялікая, каб зруйнаваць эканоміку краінаў Балтыі. Значна болей згубіць расейскі бок, лічаць эксперты.

Становішчам транзітнай зоны можа скарыстацца Беларусь. Лукашэнка ўжо адмовіўся падпісвацца пад санкцыямі Пуціна. Паводле адмыслоўцаў, у Беларусі ўжо спрацоўвалі “шэрыя” схемы паставак. Наўрад ці новы шанец зарабіць на чужой вайне будзе ўпушчаны.

У Міністэрстве эканомікі Літвы падлічылі, што адмова Расеі імпартаваць літоўскія харчы запаволіць рост эканомікі на 0,2 %. Каб дапамагчы айчынным вытворцам, дзяржава плануе выкупляць незапатрабаваную прадукцыю, а таксама разважае аб зніжэнні падатку на мясныя прадукты і гародніну.

Увосень Літва ўжо зазнала расейскія малочныя санкцыі, калі “Расспажыўнагляд” прызнаў літоўскую “малочку” неадпаведнаю стандартам. Гэта прымусіла найбуйнейшых вытворцаў шукаць новыя рынкі збыту. Хоць і цяпер малочны сектар краіны падрыхтаваўся згубіць у гэтым месяцы каля 6 млн еўраў прыбытку.

Становішчам транзітнай зоны можа скарыстацца Беларусь. Лукашэнка ўжо адмовіўся падпісвацца пад санкцыямі Пуціна. Паводле адмыслоўцаў, у Беларусі ўжо спрацоўвалі “шэрыя” схемы паставак. Наўрад ці новы шанец зарабіць на чужой вайне будзе ўпушчаны.

Сёння ж прэзідэнт Літвы Даля Грыбаўскайце даручыла прэм’ер-міністру Альгірдасу Буткявічусу ацаніць аб’ём магчымых стратаў у выніку эмбарга Масквы.

З мяжы працягваюць вяртацца грузавікі з прадукцыяй, якую трэба рэалізаваць унутры Літвы. Калі ў Расеі ў выніку санкцыяў кошты на прадукцыю павысіліся, то шараговы жыхар Літвы цяпер можа купіць пакет малака, не рэалізаваны ў Расеі, за зніжаную цану.

Настасся Яўмен, “Белсат”, Вільня

Стужка навінаў