Дом у руінах. Украінцы вяртаюцца ў вызваленыя ад тэрарыстаў гарады (відэа)


«Ад таго, што мы пабачылі, быў шок, нават нейкая істэрыка. Але супакоіліся, узялі сябе ў рукі. Хто нам дапаможа, калі краіна ў руінах? Данбас і мая маленькая персона не прыцягне інвестараў. Трэба пачынаць самім», – гаворыць Галіна Багданава, жыхарка напаўзнішчанай Сямёнаўкі ва Усходняй Украіне.

{movie}Дом у руінах. Украінцы вяртаюцца ў вызваленыя ад тэрарыстаў гарады (відэа)|right|17903{/movie}

Да вайны ў спадарыні Галіны было невялічкая прыдарожная кавярня. Падчас баявых дзеянняў яе амаль знішчылі. Цяпер жанчына разам са сваймі сяброўкамі ды былымі працаўнікамі ўручную прыбіраюць смецце ў будынку. Яна спадзяецца, што неўзабаве ейны малы бізнэс ізноў запрацуе.

Сямёнаўка знаходзіцца непадалёк ад Славянску, тут адбываліся жорсткія баі. На пачатку ліпеня сюды ўвайшло ўкраінскае войска і мірнае жыццё паступова пачало наладжвацца. Але мясцовыя жыхары і спадарыня Галіна не маюць ілюзій адносна бліжэйшай будучыні.

«Я баюся зімы. Вельмі страшна, што будзе зімою, бо навокал руіны, у людзей няма працы, невядома як будзе з ацяпленнем. Вайна яшчэ не скончаная. У будучыню глядзець страшна, але мы робім усё, што магчыма зрабіць сёння. Трэба пачынаць працаваць і зарабляць, гэта нас уратуе. Ад дзяржавы пакуль што дапамогі – аніякай», – гаворыць жанчына.

МЛ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары